Кастусёў Рыгор

Глядзець здымак


Кастусёў Рыгор Андрэевіч нарадзіўся 17 красавіка 1957 г. у вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну. Закончыўшы Цяхцінскую сярэднюю школу, працоўную дзейнасьць пачаў у 1974 г. у якасьці рабочага саўгаса “Друць” Бялыніцкага раёна.

Пасьля службы ў войску з 1975 па 1977 гг. і вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з 1977 па 1982 гг., вярнуўся на працу ў родную гаспадарку ў якасьці загадчыка майстэрні, а затым з 1983 г. – галоўнага інжынера.

У 1988 г. абраны калектывам гаспадаркі на пасаду дырэктара саўгаса “Іскра” Бялыніцкага раёну.

У 1991 г. пераведзены на працу ў г. Шклоў, спачатку галоўным механікам МПМК-283, а з 1995 г. – прызначаны дырэктарам Шклоўскага раённага вытворчага аб’яднаньня ЖКГ, дзе працаваў да 2001 г. Вымушаны быў сысьці з пасады пад ціскам улады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 г. з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў.

Зь 2002 па 2004 гг. працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства “Гідрасіла-Белая Русь”(прадпрыемства было зачынена), а ў 2005 г. – камэрцыйным дырэктарам прыватнага прадпрыемства ў г.Магілёў.

У 2004 г. рашэньнем Шклоўскага райвыканкамаму зарэгістраваны ў якасьці прыватнага прадпрымальніка. Прадпрымальніцкую дзейнасьць спыніў у 2008 годзе. Ад 2008 году – супрацоўнік ТАА “СтройАрком” г.С.-Пецярбург.

З 1989 года (выбары ў Вярхоўны Савет СССР) актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім і палітычным жыцьці краіны, прыхільнік, сябра БНФ. У 1993 г. абраны старшынём Шклоўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ. З 1996 г. сябра Сойму БНФ. Зь 2002 па 2009 гг. – старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. Зь 2009 г. – намесьнік старшыні Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”.

У 2008 г. абраны старшынём Магілёўскай абласной кааліцыі Дэмакратычных Сіл.

Тройчы: у 1987, у 1991 і ў 1995 гг. абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2004 і 2008 гг. на выбарах дэпутатаў ПП НС РБ быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе . У час прэзыдэнцкай кампаніі 2006 г. зьяўляўся даверанай асобай адзінага кандыдата ДС ў прэзыдэнты РБ.

У час працы ў якасьці дырэктара ЖКГ удалося на практыцы зрэалізаваць заканадаўства РБ аб мясцовым самакіраваньні на тэрыторыі Шклоўскага раёну. Мае шэраг публікацыяў і выданьняў па дадзенай тэматыцы. Зь 2003 па 2007 гг. актыўна вывучаў мясцовае самакіраваньне Ўкраіны, Літвы, Польшы, Чэхіі.

Жанаты. Мае трох дзяцей.

Як падтрымаць кандыдата ў прэзыдэнта ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва?

У Менску свой подпіс можна паставіць па адрасе пр. Машэрава, 8 (офіс Партыі БНФ) па буднях 10:00 - 20:00 і па выходных 10:00 - 18:00, альбо штодня ў адным з пастаянных пікетаў:

13:00 - 19:00 - Камароўскі рынак (раён падземнага пераходу з вуліцы Куйбышава).

12:00 - 19:00 - станцыя мэтро "Кастрычніцкая" (падземны пераход - выхад з мэтро каля ўнівэрсаму "Цэнтральны".

У рэгіёнах просім зьвяртацца да абласных каардынатараў:

Сфэра адказнасьці
Нумар Прозьвішча, імя
Кіраўнік штабу (029) 640 65 82 Янукевіч Аляксей
Юрыдычная дапамога (025) 739 28 16
Каардынатар гораду Менску (029) 685 52 39 Семянюк Сяржук
Каардынатар Берасьцейскай вобласьці (029) 699 38 94 Каліноўскі Антон
Каардынатар Гарадзенскай вобласьці (029) 390 63 18 Клімовіч Аляксандра
Каарданатар Віцебскай вобласьці (029) 750 16 79 Канапацкі Вадзім
Каарданатар Гомельскай вобласьці (044) 471 59 83 Бязьніска Віялета
Каарданатар Магілёўскай вобласьці (029) 129 03 77 Каліта Алесь
Каарданатар Менскай вобласьці (029) 560 23 70

Погляд з 6 паверха